Тыдзень, прысвечаны Дню народнага адзінства.
У ДУА “Паляцкішскі дзіцячы сад” прайшоў тыдзень, прысвечаны Дню народнага адзінства. Напярэдадні дзяржаўнага свята выхаванцамі быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і праслуханы Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
Падчас тэматычнага тыдня маленькія беларусы гаварылі пра сімволіку нашай дзяржавы, аб родным краі, расказвалі вершы аб Радзіме, знаёміліся з геаграфічнай картай Беларусі.
На занятку па выяўленчаму мастацтву на тэму “Лялька Алеся ў беларускім нацыянальным касцюме” выхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі ўзорамі і колерамі, якія дамінуюць у нацыянальным адзенні беларусаў. У гульнёвай форме пазнаёміліся з асноўнымі колерамі Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Увесь перадсвяточны тыдзень быў напоўнены тэматычнымі мерапрыемствамі, якія знаёмілі дашкольнікаў з культурай, прыродай і гісторыяй Беларусі і роднага краю. З дапамогай фатаграфій, ілюстрацый, відэаматэрыялаў і прэзентацый, чытання мастацкіх твораў на роднай мове, беларускіх народных гульняў дзеці пагрузіліся ў беларускую культуру і традыцыі!