Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У ДУА «Яслі-сад в. Паляцкішкі» прайшоў тыдзень на экалагічную тэматыку «Ачысцім планету ад смецця»

Дата: 12 апреля 2022 в 16:10
78 просмотров

Забруджванне планеты смеццем на сённяшні дзень з’яўляецца адной з глабальных экалагічных катастроф. Навукоўцы ўсяго свету займаюцца яе вырашэннем. Выносячы з хаты смецце, мы рэдка задумваемся пра тое, што ж з ім адбываецца далей. У рамках экалагічнага тыдня выхаванцы пазнаёміліся з асноўнымі правіламі паасобнага збору смецця, засвоілі правілы паводзін на вуліцы. Разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі выпусцілі лістоўкі пра шкоду смецця, памяткі для бацькоў “Што можа зрабіць адзін?”.

У яслях-садзе прайшла акцыя “Збяры макулатуру – захавай жыццё дрэву”. Выхаванцы разам з бацькамі актыўна прынялі ў ёй удзел, а па завяршэнні дзеці пакінулі лісткі са сваімі імёнамі ў кутку прыроды, як сімвал дапамогі выратаванаму дрэву.

Для выхаванцаў і іх бацькоў былі арганізаваны конкурсы вырабаў з непрыдатнага матэрыялу “Адходы ў даходы” і “Цуды з газеты” з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы ўтылізацыі і перапрацоўкі ўсіх відаў смецця. Работы адрозніваліся арыгінальнасцю і навізной, адпаведнасцю заяўленай тэматыцы.

Па заканчэнні экалагічнага тыдня “Ачысцім планету ад смецця” быў праведзены конкурс малюнкаў “Прывядзі ў парадак сваю планету!”, а таксама выхаванцы разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі навялі парадак на тэрыторыі сваёй дашкольнай установы.

Чысціня планеты залежыць канкрэтна ад кожнага яе жыхара. Таму мы запланавалі пасадзіць дрэва на тэрыторыі дашкольнай установы, разбіць кветкавую клумбу, прыбіраць смецце і сачыць за чысцінёй. Толькі тады зямля стане ўтульнай, чыстай і прыгожай, і на ёй будзе хацецца жыць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.